Фото: Reform.news
Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менавіта 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года. За гэтае рашэнне выказаліся 253 дэпутаты. Былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю 1978 года, прынятыя пастановы аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці, прыпыненні дзейнасці камуністычнай партыі.
У выніку 25 жніўня 1991 года стала датай фактычнага абвяшчэння незалежнасці краіны. Пазней у верасні таго ж года БССР была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь, а ў якасці дзяржаўных сімвалаў былі прынятыя герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг.
Дата 25 жніўня ніколі афіцыйна не адзначалася ў Беларусі. У пачатку дзевяностых Днём незалежнасці было абвешчана 27 ліпеня — дзень прыняцця дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пазней свята было перанесена на 3 ліпеня.
У 2022 годзе ў сваім звароце з нагоды 31-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што 25 жніўня павінна стаць дзяржаўным святам.