Скриншот видео t.me/mchs112by
У Гомелі пры пажары ў інтэрнаце эвакуіравалі 22 чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра задымленне на праспекце Кастрычніка паступіла ўначы праз сістэму перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка».
У калідоры на першым паверсе пяціпавярховага будынка назіралася задымленне. Ратавальнікі арганізавалі эвакуацыю 22 чалавек, астатнія жыхары пакінулі будынак самастойна.
З дапамогай вогнетушыцеля ўзгаранне ліквідавалі. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
На месцы працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС, пацярпелых няма, паведамілі ў прэс-службе ведамства.