17-гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму
Рэдакцыя Reform.news · 20 кастрычніка 2026, 10:24
https://reform.news/be/17-gadovaga-alimpijadnika-pa-gistoryi-abvinavacili-rjeabilitacyi-nacyzmu/Следчы камітэт прад’явіў канчатковае абвінавачанне ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК) 17-гадоваму мінчуку.
Паводле версіі следства, малады чалавек на працягу двух гадоў адміністраваў Telegram-канал, для якога вырабляў “дэструктыўны кантэнт”. У прыватнасці, гаворка ідзе пра больш чым 40 публікацый, накіраваных “на апраўданне фашысцкай ідэалогіі, услаўленне прыхільнікаў Трэцяга рэйха, адмаўленне злачынстваў гітлераўскага рэжыму, а таксама гераізацыю кіраўніцтва нацысцкай Германіі і іх памагатых”. Таксама следства лічыць, што малады чалавек “распаўсюджваў матэрыялы, якія распальваюць нацыянальную варожасць і рознь, ілюструючы тэкставыя паведамленні нацысцкай сімволікай і атрыбутыкай” і падзяляў “погляды і ідэалогію Гітлера”.
Падчас следства таксама было ўстаноўлена, што малады чалавек “характарызаваўся высокай акадэмічнай паспяховасцю і з’яўляўся ўдзельнікам прадметных алімпіяд, у тым ліку па «Гісторыі».
“Указаныя акалічнасці сведчаць пра тое, што юнак валодаў дастатковым аб’ёмам ведаў, у поўнай меры ўсведамляў характар і маштаб злачынстваў, учыненых нацыстамі на акупаваных тэрыторыях, а таксама бесчалавечную сутнасць нацысцкай ідэалогіі”, – дадалі ў СК.
Абвінавачаны прызнаў віну цалкам. Ён знаходзіцца пад вартай.
