16 чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў турэцкай школе

Сёння раніцай у турэцкім горадзе Сіверэк адбылося нападзенне на школу. У выніку пацярпелі 16 чалавек: чацвёра настаўнікаў, дзесяць вучняў, адзін паліцэйскі і адзін супрацоўнік сталовай.

Нападнік скончыў жыццё самагубствам, калі паліцыя распачала спробу яго абясшкодзіць.

Як паведамляе Anadolu, нападнік — 19-гадовы былы вучань гэтай школы. За некалькі дзён да нападу Омер Кет анансаваў напад на сваёй старонцы ў Instagram. Спачатку ён адкрыў стральбу ў двары школы, а затым унутры будынка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!