Фото: vitebsk.mchs.gov.by
12 чалавек выратавалі работнікі МНС пры пажары ў інтэрнаце ў Паставах. Інфармацыя пра пажар у інтэрнаце на вуліцы Гайдара паступіла ратавальнікам ад відавочцаў сёння ў 12:04.
З вокнаў другога і трэцяга паверхаў ішоў дым. З другога і трэцяга паверхаў выратавалі 12 чалавек, з іх 4 дзіцяці.
Аднаго чалавека пасля агляду брыгадай «хуткай» шпіталізавалі. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы працавалі 4 адзінкі тэхнікі, паведамілі ў прэс-службе МНС.