1,2 млн укладчыкаў трымалі ў беларускіх банках 22,5 млрд рублёў на пачатак года
Рэдакцыя Reform.news · 2 красавіка 2026, 10:50
https://reform.news/be/1-2-mln-ukladchyka-trymali-belaruskih-bankah-22-5-mlrd-rubljo-na-pachatak-goda/Нацбанк Беларусі падзяліўся данымі чарговага даследавання “Ведай свайго кліента”.
На 1 студзеня 2026 года 1,2 млн укладчыкаў трымалі ў беларускіх банках 22,5 млрд рублёў. За чацвёрты квартал мінулага года ўклады павялічыліся на 10,4%, што стала максімальным квартальным прыростам у мінулым годзе.
Сярэдні памер аднаго ўкладу складаў 19,1 тыс. рублёў. Пры гэтым у ўкладчыкаў ва ўзросце да 26 гадоў сярэдні ўклад складаў 7,4% тыс. рублёў, а ў узроставай групе 46-63 гадоў — 23,5 тыс. рублёў. Ва ўкладчыкаў-нерэзідэнтаў сярэдні памер укладу складаў 53,9 тыс. рублёў.
67,2% укладаў у банках трымалі жанчыны.
У структуры ўкладаў 15,3 млрд рублёў прыпадалі на беларускія рублі, а 7,2 млрд рублёў — на замежную валюту.

