Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай і просіць аб дапамозе

Культура

Беларускі акцёр Сяргей Тоўсцікаў, вядомы па шматлікіх тэатральных ролях і праектах «Маланкі» ды «Белсата», сутыкнуўся з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем. Пасля нядаўняй шпіталізацыі артыст вярнуўся дадому, аднак яго стан патрабуе працяглага лячэння і рэабілітацыі.

Сяргей Тоўсцікаў аддаў беларускаму тэатру больш за 20 гадоў. У 2020 годзе ён абраў прынцыповую пазіцыю, што прывяло да страты працы ў Новым драматычным тэатры і вымушанай эміграцыі. У Вільнюсе Сяргей не толькі працягнуў акцёрскую кар’еру, але і заснаваў дзіцячую тэатральную студыю «Ў нескладанае», выхоўваючы новае пакаленне беларусаў. Гледачы ведаюць артыста па спектаклях «Белая мыш», «Ціхары», «Цесля», і толькі ў красавіку Сяргей іграў на сёлетняй прэм’еры — пастаноўцы паводле беларускага фалькору «Чортава дачка».

Аднак цяжкая фізічная праца, якой акцёр быў вымушаны займацца ў першыя гады эміграцыі — акцёр займаўся зборам металаканструкцый, каб забяспечыць жыццё — адбілася на здароўі. Хранічны артрыт перайшоў у стадыю абвастрэння, якая суправаджаецца моцнымі болямі.

Напрыканцы красавіка Сяргей Тоўсцікаў трапіў у шпіталь; цяпер ён знаходзіцца дома, але мае патрэбу ў аднаўленні і рэабілітацыі. Сродкі патрэбныя на лекі, кансультацыі спецыялістаў і элементарнае падтрыманне жыцця. Цяпер, калі Сяргей не можа паўнавартасна працаваць, яму вельмі патрэбная падтрымка калег, сяброў і неабыякавых людзей.

Рэквізіты для дапамогі (Swedbank):

Рахунак: LT04 7300 0101 8047 9833

Атрымальнік: SIARHEI TOUSTSIKAU

Важна: Пры пераводзе ў прызначэнні плацяжу (Paskirtis) пазначце: «На лячэньне і аднаўленьне» або „Gydimui ir reabilitacijai“.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.