Афіцыйны Купалаўскі ў Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра

Культура
Сцэна са спектакля "А зоры тут ціхія". Фота: фейсбук Купалаўскага тэатра.

Да навагодніх святаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падрыхтаваў прэм’еру — «А зоры тут ціхія» паводле твора Барыса Васільева ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. «Без мінулага — няма будучыні. Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», — падаецца новы спектакль на сайце ўстановы.

«Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне. Спектакль-разважанне. Спектакль-рэквіем.

Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!» — адзначаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

Афіцыйны Купалаўскі ў Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра
Сцэна са спектакля «А зоры тут ціхія». Фота: фейсбук Купалаўскага тэатра.

Расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў з’яўляецца галоўным рэжысёрам Матыгінскага тэатра. У яго даробку — адзнакі на Міжнародным фестывалі камерных спектакляў паводле твораў Ф. М. Дастаеўскага ў Вялікім Ноўгарадзе, форумах «Театральная весна», «Золотой витязь». Гэта першая пастаноўка Акімава на сцэне Купалаўскага тэатра.

Спецыяльна да прэм’ернага паказу «А зоры тут ціхія» Купалаўскі тэатра сумесна з Беларускім саюзам жанчын і Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтавалі экспазіцыю на тэму «Жаночы твар Перамогі». Яна прысвечана «гераічным жанчынам Беларусі і іх заслугам на полі бою, у партызанскіх брыгадах і ў тылу», — падкрэсліваецца ў сацсетках установы.

Сімптаматычна, што ў рэпертуары Нацыянальнага тэатра з пятнаццаці пастановак толькі тры — па творах беларускіх класікаў: «Вечар» і «Чорная панна Нясвіжа» паводле драматургіі Аляксея Дударава, і «Паўлінка» паводле п’есы Янкі Купалы. За апошнія месяцы на сцэне найстарэйшага тэатра ў Беларусі адбыліся прэм’еры: «Казкі аб мёртвай царэўне» паводле, уласна, казак Аляксандра Пушкіна (пастаноўка Паўла Марыніча), у снежні — спекталь-настальгія «Двор майго дзяцінства» па дзённікавых запісах рэжысёра-пастаноўшчыка Данііла Філіповіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: