Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі

Культура
Фота: penbelarus.org

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава шукае найлепшыя дызайны, што перадаюць дух і сэнс кніг, — паведамляе Беларускі ПЭН.

Прэмія ацэньвае не толькі візуальную прыгажосць вокладкі, але і тое, наколькі яна адлюстроўвае сутнасць самога выдання. Таму ў журы ўваходзяць візуальныя творцы ды літаратары і літаратаркі.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія аформілі вокладкі да беларускіх папяровых кніг, што выйшлі ў 2024 годзе. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум 2 (двум) з пералічаных ніжэй крытэрыяў:

  • выдадзена ў беларускім выдавецтве;
  • напісана беларускім аўтарам;
  • напісана па-беларуску;
  • змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.

Падрабязнасці правядзення прэміі можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць гугл-форму да 30 красавіка 2025 года (да 23:59 па беларускім часе). Вылучыць кнігу могуць дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, арганізатары, выдавецтвы.

Пераможца (або каманда) атрымае не толькі прызнанне, але і заслужаную ўзнагароду – легендарнага анёла.

Нагадаем, што прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У 2024 годзе пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай «Побач».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости