Аб’яднаны Пераходны Кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы.
Рашэнне зацверджанае з нагоды Дня роднай мовы.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Кандыдатуры ўзнагароджаных прадстаўленыя Камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Узнагароды распрацаваны і выраблены Геральдычнай радай.
«Вельмі радая, што ў Дзень роднай мовы Кабінет ухваліў прапанову Камісіі па ўзнагародах і прыняў рашэнне адзначыць медалямі такіх выбітных людзей. Кожны і кожная з іх зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафесіяналы сваёй справы. Па кожнай з кандыдатур Камісія па ўзнагародах прагаласавала аднагалосна. Шчыра віншую ўсіх узнагароджаных, а з імі і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы, бо толькі нашымі агульнымі высілкамі яна будзе жыць і развівацца!», — пракаментавала рашэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні інстытуцыі Аліна Коўшык.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: