Netflix на запыт Украіны выправіў паведамленне пра «ўладара Паўночнай Расіі» Яраслава Мудрага

Культура

Стрымінгавая кампанія Netflix выправіла паведамленне аб персанажах свайго серыялу «Вікінг» пра часы Кіеўскай Русі – пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

Нядаўна афіцыйны акаўнт серыяла «Вікінгі: Валгалла» на Netflix абвясціў герояў другога сезону шоу. Сярод іх — кіеўскі князь Яраслаў Мудры, які раптам стаў «каралём» і «ўладаром Паўночнай Расіі», што выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках.

Яраслаў Мудры быў вялікім князем кіеўскім у 1019-1054 гадах. Таксама ў розныя гады ён быў князем растоўскім і наўгародскім, бо гэтыя тэрыторыі ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі.

Частка карыстальнікаў сацсетак нагадала ў каментарах, што ў кіраванне Яраслава Мудрага ні Расіі, ні Масквы не існавала.

«З сітуацыі, якая склалася з Netflix, калі нашу Русь (спадзяюся, што выпадкова і ненаўмысна) зблыталі з Расіяй, а нашага Яраслава Мудрага зрабілі князем земляў Паўночнай Расіі, ёсць дзве высновы: 1. Маем яшчэ шмат працы ў адукаванні міжнароднай аўдыторыі ў нашай гісторыі; 2. Цесныя кантакты з партнёрамі дапамагаюць вырашыць сітуацыю амаль імгненна», — напісаў міністр у тэлеграм-канале.

Netflix на запыт Украіны выправіў паведамленне пра «ўладара Паўночнай Расіі» Яраслава Мудрага

Ткачэнка падзякаваў кампаніі ды яе рэгіянальнаму дырэктару Алексу Лонгу.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: