Вядомы брытанскі ананімны мастак стрыт-арту Banksy зрабіў сем графіці ў розных гарадах і пасёлках Украіны.
На адным з дамоў на Вялікай Жытомірскай вуліцы ў Кіеве ён пакінуў выяву браніраванага грузавіка, які вязе боегалоўку ў форме пеніса. Малюнак нядаўна быў «удасканалены» – паведамляе Suspilne.media. Фатаграфію графіці 20 лістапада выклаў у Facebook фатограф Уладзіслаў Содзель.
«Бэнксі пасля паляпшэння», — падпісаў здымак Содзель.
Бэнксі выкарыстаў за аснову намаляваны кімсьці на сцяне фалічны сімвал, дамаляваўшы да яго рускі ваенны аўтамабіль з літарай Z на кабіне. Невядомыя аўтары размясцілі побач украінскага казака, які трымае ў руцэ гіганцкі прэзерватыў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Очерки истории Беларуси и маркиз де Сад. Мининформ опубликовал список книг, вредящих нацбезопаности 12:10
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: