Сярод ментараў — Павел Лібер, Сяргей Казлоўскі, Ганна Хаменка: у Вільнюсе пройдзе хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры

Культура

Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius абвясцілі збор ідэй на першы хакатон праектаў для культуры Беларусі «Культурны код». Падзея адбудзецца 9-11 верасня 2022 года і будзе адкрыта для ўдзельнікаў і ўдзельніц з любой кропкі свету.

Ды менавіта сёння самы гарачы час для рэгістрацыі на мерапрыемства, падкрэсліваюць арганізатары.

Каго запрашаюць на хакатон, ці як іначай можна назваць падзею — форум і спаборніцтва распрацоўшчыкаў цікавых праектаў на сумежжы культуры і IT? 

  • культурніцкіх і творчых дзеячаў, якія спецыялізуюцца ў розных галінах і маюць “набалелыя” ідэі, што патрабуюць тэхналагічнай асновы ці “абгорткі”;
  • спецыялістаў і спецыялістак у ІТ і/альбо бізнесе: праграмістаў, бізнес-аналітыкаў, маркетолагаў і PR-менеджараў, стратэгаў, дызайнераў;
  • бізнес-кансультантаў і ментараў, гатовых падзяліцца сваёй экспертызай.

Якія ідэі можна прапанаваць для ўдзелу?

  • любыя бізнес- і стартап-распрацоўкі на аснове сінтэзу культурніцкай/мастацкай дзейнасці і тэхналогій;
  • інструменты для анлайн-удзелу і прыцягнення аўдыторый да культурных мерапрыемстваў;
    алічбоўка аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;
  • AR/VR-тэхналогіі для дыгіталізацыі культурніцкага досведу (у тэатры, музеях, арт-экспазіцыях, гарадскіх прасторах);
  • IT-інструменты для нэтворкінгу ў сферы культуры, па прадметных абласцях;
  • блакчэйн-тэхналогіі для мастацтва/культуры;
  • legaltech, fintech-праекты для падтрымкі мастацтва і спадчыны, і іншыя прапановы на карысць беларускай культуры ўнутры краіны і за мяжой.

Самыя моцныя ідэі і каманды па выніках хакатону змогуць прайсці акселерацыйную праграму, якая будзе доўжыцца тры месяцы, і дапрацаваць свае ідэі пры падтрымцы экспертаў.

Сярод ментараў форуму ўжо заяўлены: стваральнік платформ «Голос», Digital Belarus, IT-прадпрымальнік Павел Лібер, IT-прадпрымальнік з экспертызай у blockchain і fintech тэхналогіях Сяргей Казлоўскі, бізнес-аналітык і прадуктовы менеджар (В2В праекты і прадукты) Ганна Хаменка, CEO & Founder Imaguru Startup HUB Таццяна Марыніч, Co-Founder Imaguru Startup HUB Анастасія Хамянкова, кіраўнік Беларускай Рады культуры, арт-менеджар і прадзюсар Сяргей Будкін.

Фармат хакатона – гібрыдны: класічны афлайн-марафон на 48 гадзін у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius дапоўніцца анлайн-падключэннем каманд з любых кропак свету.

Рэгістрацыя на падзею адкрытая проста зараз. А падрабязней даведацца пра «Культурны код» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: