Да 215-годдзя Напалеона Орды Беларускі саюз дызайнераў ладзіць конкурс твораў. Прымаюцца да ўдзелу нават тату

Культура
"Напалеон Орда". Фрагмент працы Адама Глобуса. Фота: Фейсбук Беларускага саюза дызайнераў.

Тэрмін прыёму заявак на ўдзел у конкурсе прадоўжаны да 1 жніўня, нагадвае аб’яднанне.

Конкурс заяўлены ў трох намінацыях: «плакат», «памятны знак» і «іншыя ўжытковыя формы». Апошняя ўключае ў сябе прынты для аддзення і торбаў, сувеніры, аксeсуары, ды нават тату па тэме.

У конкурсе плаката могуць удзельнічаць і постэры — друкаваная выява ці фотаздымак любога мастацкага твора ў памеры плаката.

Як паведамляе Беларускі саюз дызайнераў, «конкурс выклікаў зацікаўленасць у Міністэрстве спорту і турызму, асабліва намінацыя па стварэннi арт-аб’екта ці інсталяцыі ў месцах, дзе маляваў Напалеон Орда». Ведамства гатовае знайсці фінансаванне пад рэалізацыю праектаў у вышэй адзначанай намінацыі.

Аб’яднанне просіць мастакоў пазначыць канкрэтнае месца, пад якое яны прапануюць свой праект.

Конкурс прадугледжвае грашовыя прэміі, а гэтаксама фінансаванне для вытворчасці праектаў на месцы.

Напалеон Орда — беларускі, літоўскі і польскі мастак, літаратар, музыка, кампазітар, педагог. Дзякуючы вядомым малюнкам і акварэлям мастака сёння можна ўбачыць, як выглядалі сядзібы, замкі, фартэцыі, ландшафты беларускай зямлі ў ХІХ стагоддзі.

Падрабязней дазнацца па ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by в Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: