— У падрыхтоўцы энцыклапедычнага выдання бяруць удзел навукоўцы вядучых ВНУ краіны, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, журналісты-краязнаўцы Уладзімір Барысенка, Сяргей Галоўка ды іншыя, — паведамляецца на сайце выдавецтва.
У даведнік увойдуць каля 1000 артыкулаў. Частка іх прысвечана блізкім і родным пісьменніка, частка — даследчыкам, ды яшчэ частка — сучасным паэтам і празаікам, «тым, для каго постаць і творчасць класіка сталі сапраўднай крыніцай натхнення». Таксама не абыйдзецца выданне без літаратуразнаўчых артыкулаў па мастацкіх творах і нарысах Уладзіміра Караткевіча. Будуць у энцыклапедыі таксама тэксты з апісаннямі знакавых месцаў, у якіх бываў паэт і пісьменнік.
Па словах складальнікаў, даведнік будзе шмат ілюстраваны. У яго ўвойдуць шмат фатаграфій — з архіваў Беларусі, асабістых архіваў аўтараў «Беларускай энцыклапедыі імя Пятруся Броўкі».
— Энцыклапедычны даведнік «Уладзімір Караткевіч» — своеасаблівая шчырая падзяка класіку беларускай літаратуры, творчасць якога, як зазначыў у свой час А. Адамовіч, запоўніла «прорву паміж дзіцячай, нават маладзёжнай аўдыторыяй, і літаратурай для дарослых» і які сам «заняўся сур’ёзна тым, што зрабіў у Англіі Вальтэр Скот, у Расіі Лажэчнікаў і Загоскін», — падкрэсліваецца на сайце выдавецтва.
Выданне кнігі прымеркавана да 90-гадовага юбілею літаратара.
Перадзаказ энцыклапедыі можна зрабіць ужо сёння на старонцы www.bel-en.by
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: