«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»

Культура
Олек Ягер. «Wszystko jest». 2025. Фота: Ілля Меджумаеў

Восем беларускіх аўтараў прынялі ўдзел у выставе «Золата Беларусі» ў познаньскім цэнтры «Барак Культуры». Паводле куратаркі Вольгі Архіпавай, золата – гэта не пра метал, а пра галоўную каштоўнасць краіны. «Сапраўднае золата – гэта людзі. Іх добрыя якасці, ідэі, вольны голас. Іх здольнасць прамаўляць, калі гаварыць небяспечна. Іх мастацтва – жывое, нязломнае, свабоднае, — мяркуе куратарка. — Сутнасць кожнай нацыі – гэта выразнае пачуцце салідарнасці людзей. Менавіта гэтым могуць ганарыцца беларусы».

Выстава адкрылася 9 жніўня – у гадавіну пратэстаў. У жніўні 2020-га мастацтва стала неад’емнай часткай супраціву. Аднак на працягу апошніх пяці гадоў многія творцы былі вымушаны пакінуць краіну. У выгнанні яны працягваюць расказваць пра страчаную радзіму, пра свабоду як унутраную неабходнасць, пра памяць, траўмы, надзеі і перамены.

Некаторыя праекты, паказаныя на познаньскай выставе, родам з тых часоў. А па настроі – дакладна ўсе, нават створаныя адмыслова да выставы. «Праз мастацтва магчыма сказаць, паказаць візуалізаваць і нагадаць пра тое, што мы адчувалі калісьці, а, можа, некаторыя адчуваюць і сёння», — расказвае Вольга Архіпава.

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Аляксандр Адамаў. «Эўропа, вітай мігранта!». 2022

Плакат Аляксандра Адамава – сатырычная канстатацыя эмігранцкага лёсу. Графічны твор канструюе вобраз ідэальнага эмігранта – талерантнага, міралюбнага і працавітага. І да немагчымасці ўсмешлівага. 

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Аляксей Лунёў. Threesome. Папера, графіт, акрыл. 2022. Фота: Ілля Меджумаеў

Аляксей Лунёў паказаў свой першы твор, зроблены ў Польшчы, у Познані, пасля пераезду з Кіева. На некалькіх графічных аркушах – тры назвы: Наваполацк, Кіеў, Познань. Люстэркавыя словы, скіраванае святло робіць словы малачытэльнамі, нібы назвы мясцовасцей, якія размываюцца падчас руху цягніка. Атрымаўся знак шляху, зразумелы ўсім эмігрантам.

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Цемра. Анталогія скаванасці. Фрагмент. 2025. Фота: Ілля Меджумаеў

Даря Цемра выканала свой твор адмыслова да выставы. У «Анталогіі скаванасці» мастачка праз ясныя і чытэльныя вобразы прамаўляе пра страх, жудасць і некамфортныя цялесныя перажыванні пад кантролем навязанага ладу. «Вызваленне — гэта права на непрадказальны крок, на ўласны рытм; яно патрабуе дэкаланізацыі цела і мовы», — піша аўтарка пра сваю працу.

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Сяргей Шабохін. Калажы з серыі «Пакутніцтва». З цыклу «Практыкі падпарадкавання». 2020. Фота: Ілля Меджумаеў

Сяргей Шабохін паказаў серыю «Пакутніцтва», у якой рэальныя фотаздымкі ахвяраў турэмнага гвалту ператварае ў выразныя, крыху абстрагаваныя знакі.

Раман Трацюк выставіў творы з серыі «Сярпы». Серп – вобраз шматзначны, якія мастак развівае ў многіх сваіх паректах. Напрыклад, ён выстаўляе прылады працы і пускае паміж імі іскру току. Сярпы – гэта і гендарная тэма, звязая з жаночымі пратэстамі ў Беларусі.

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Олек Ягер. «Бойся беларуса, які маўчыць». 2025. Фота: Ілля Меджумаеў

Олек Ягер адмыслова для выставы зрабіў твор «Бойся беларуса, які маўчыць», гэта частка фразы «Не бойся чачэна, які крычыць, а бойся беларуса, які маўчыць», сустрэтай ім у сеціве. Ідэя пра тое, што праз маўчанне мы выказваемся больш красамоўна, чым калі прамаўляем, перадаецца праз уціхамірвальную кашулю з нацыянальным арнаментам. Аўтар натхняецца кашуляй з фільма «Маўчанне ягнят», падымаючы тэму канібалізму (бо падчас пратэстаў беларусы білі беларусаў).

«Wszystko jest» таго ж аўтара – іранічны дыялог з творам Аляксея Лунёва «Нічога няма».

Яшчэ адзін твор Ягера прысвечаны арыштаваным католікам: каталіцае ўбранне «схопленае» залёнай байкай Adidas. У выніку ўзнікаюць асацыяцыі з чалавекам – каталіцкім святаром – са звязанымі рукамі за спіной. Дарэчы, Беларусь займае другое месца ў свеце па арыштаваных святарах, — нагадвае куратарка.

«Золата Беларусі» паказваюць у познаньскай фундацыі «Барак Культуры»
Фрагмент экспазіцыі. Фота: сацсеткі.

Олек Ягер паказаў яшчэ два невялічкія абекты. У «Параноі» вобраз анёла-«стукача» ўвасабляе нашу параною, што хтосьці за намі пастаянна сочыць. «На дне» — з зубастым яйкам – выказванне пра тое, што падчас пратэстаў беларусы, маўляў, «не даціснулі». Яго творы выкананы ў стылістыцы «сармацкага сюррэалізму», які спалучае антыкварыят, барахолку і «Аліэкспрэс», то-бок рэчы маласпалучальныя, але вельмі эфектыўныя, каб дасягнуць брутальнага эфекту і даволі адэкватна злавіць настроі часу.

Самы малады мастак – Георгі Мінец, нагадвае гледачам, што пратэсты пачаліся не ў 2020-м. Аўтар у пратэсным руху з 10 гадоў, таму сцяг, апрануты на вуду, прымацаваны зусім нізка – якраз пад рост хлопчыка. Атрымаўся своеасаблівы аўтапартрэт.

Саша Вялічка ў серыі «Стан адмаўлення» візуалізуе тэму прапаганды. Праз адмысловыя мастацкія прыёмы аўтарка тлумачыць, як яна працуе, што робіць і як уздзейнічае на людзей.

Аўтарскія выказванні на гэтай выставе – вельмі розныя. Як і розныя спосабы пражывання наступстваў жніўня 2020-га і нашай рэчаіснасці. У гэтых творах — моцны сімвалічны складнік, які праяўляецца ў жаданні аўтараў адшукаць мову, з дапамогай якой можна апісаць наш стан, наш шлях і замацаваць важныя кропкі асэнсавання агульнай прасторы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Сірожа

    А есть куда задонатить, чтоб это все меня не представляло?

    Ответить
  2. Мама Тані

    Адамаў, шчэ шырэй трэба усьміхацца. Ну сур’ёзна. Хіба палякі павераць?
    Усё адно калі ў Гжэчы Паспалітай шось новае прабздецца — спярдоліш у Грузію ці Арменію. Бо Германія для постсаўка будзе закрытая. Вы для свету — хатаскрайнікі. Ня важна ў якой сістэме — «чарка-шкварка» ці «латтэ-стэйк».
    Так што шчэ шырэй усьміхайся, Адамаў. Дайбожа-дапаможа.

    Ответить
  3. Качка пад Маргінэзам

    асноўная праблема белсучарт — ён афігенна нікому нецікавы. Ну асноўныя слоганы «як сказаць каб насамрэч нічога не сказаць» і «гара ў страшных муках нарадзіла мыш».

    ЗЫ. Лунёў, ну сколькі яшчэ гадоў ты збіраешся скакаць на адпачатку здохлым осліке? Ты гэтай бяззмястоўнай, пустой Нічоганямой ты катаваў мёртвую арт-медыяпрастору 20 гадоў. І ты за столькі гадоў нічога новага не прыдумаў?

    Ответить
  4. Вышыванга

    Супраціў і публічнае распусканне саплей пра свой гаротны эмігрантскі лёс —  не адное і тое ж.

    Ответить

Последние новости