Культурная ініцыятыва Create Culture Group у другі раз запускае «КінаКаляды48» — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і зманціраваць гатовы калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзін. Конкурс адкрыты для прадстаўнікоў любых краін.
Усе фільмы будуць складзены ў альманах і паказаны ў Вільні і іншых гарадах, а потым выкладзены ў ютуб-канал. Удзельнічаць можна ў Вільні і анлайн.
Колькасць каманд неабмежаваная.
З гэтага года будуць рабіць фільмы з тэмай беларускіх калядных традыцый — гэта можа быць песня або музыка, маскі, выкарыстанне элементаў абрада ў сучасным жыцці або нават калядныя персанажы.
Трэба зарэгістравацца да 15 снежня да 12.00 па Вільні.
Выцягнуць жанры і атрымаць абавязковыя элементы (герой/гераіня, рэквізіт і фраза дыялогу).
Зняць фільм за 48 гадзін і даслаць яго арганізатарам.
Усе патрабаванні на сайце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: