У Вільні адкрываецца камерная выстава «маці беларускай фатаграфіі» і экаабаронцы Ірыны Сухій

Культура
Фота: Ірына Сухій.

7 сакавіка ў віленскай антыкварнай краме Šuplėda адбудзецца падзея, якую смела можна назваць вяртаннем. Праз шмат гадоў, прысвечаных экалагічнаму актывізму і грамадскай дзейнасці, Ірына Сухій — постаць, якую легендарны фатограф Валер Лабко называў «маці беларускай фатаграфіі», — зноў прадстаўляе свае працы публіцы.

Гэта не маштабная рэтраспектыва, а амаль прыватная выстава-ўражанне. У цэнтры экспазіцыі — Вільня 1987 года. Кірмаш «Казюкі» на Кальварыйскім рынку, выпадковыя позіркі, рэчы, што даўно сталі гісторыяй. Фотаздымкі як фрагменты часу, візуальныя сляды, якія раствараюцца ў патоку гарадскога жыцця.

Аўтарка не памятае абставіны фатаграфавання — ні прычыны, ні маршруты, ні размовы.

«Страта асабістых каментарыяў пакідае гледачу чысты вобраз», — адзначаецца ў анатацыі праекта.

У Вільні адкрываецца камерная выстава «маці беларускай фатаграфіі» і экаабаронцы Ірыны Сухій
Ірына Сухій (справа) на фотадакументацыі перформанса «Беларускага клімата». Фота: Валер Лабко.

Ірына Сухій — вядомая беларуская экалагічная актывістка, грамадская дзяячка, якая больш за трыццаць гадоў прысвяціла ахове навакольнага асяроддзя. Але ў 1980-х — 1990-х Ірына ўвайшла ў гісторыю беларускай фатаграфіі як навучэнка «Студыі-3» пры фотаклубе «Мінск». Яе вёў Валер Лабко — настаўнік, аўтар, куратар, які паўплываў не на адно пакаленне беларускіх фатографаў. Паралельна з вучобай Ірына працавала лабаранткай клуба, «гаспадыняй меднай гары», як жартаўліва яе звалі калегі. Дзякуючы ёй на базе «Мінска» стала сабірацца і фарміравацца будучая рок-фотаасацыяцыя «Беларускі клімат», у якую ўвайшлі вядомыя культурныя постаці: Жэня Юноў, Філіп Чмыр, Аляксей Навіцкі, Ігар Корзун, Дзмітрый Строцаў… За гэта гуртаванне супольнасці Валер Лабко назваў Ірыну «маці беларускай фатаграфіі».

Фатографка ўдзельнічала ў розных выставах, але пасля таго, як у Берліне ў 1994 годзе былі згублены яе адбіткі серыі «Аэранаўты», сышла з фатаграфіі. Выставу ў Šuplėda можна назваць у пэўным сэнсе вяртаннем фатографкі, якая з 2021 года жыве ў Літве.

Час і месца падзеі: 7 сакавіка, 12.00, Kalvarijų 61, Вільня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости