Reform.news

За падзеямі фестывалю абуджаных Tutaka можна назіраць анлайн

Reform.news · 11 июля 2025, 14:58

https://reform.news/za-padzejami-festyvalju-abudzhanyh-tutaka-mozhna-nazirac-anlajn/

Фестываль абуджаных TUTAKA з 10 па 13 ліпеня праходзіць на паляне Барык ля Гарадка.

Фестываль называюць усебеларускім пікніком. На ім ствараюць адмысловую прастору для камунікацый і прэзентацый разнастайных ініцыятыў: праходзяць майстар-класы і семінары для дзяцей і дарослых, дыскусіі, паказы фільмаў, тэатральныя эксперыменты, спартыўныя мерапрыемствы, ладзяцца музычная і літаратурная праграмы.

За асобнымі фестывальнымі падзеямі можна сачыць на YouTube-канале Фонду Tutaka.

11 ліпеня, пятніца:

12 ліпеня, субота:

  • «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?» Дыскусія пра магчымасці рэпрэзентацыі, культурную дыпламатыю, самакіраванне.
  • «Беларусь вачыма свету». У дыскусіі возьмуць удзел прадстаўнікі польскіх уладаў, донары, дыпламаты. Унікальны шанец задаць ім пытанні ды даведацца, што прадстаўнікі еўрапейскага палітычнага працэсу думаюць пра Беларусь.

13 ліпеня, нядзеля:

Інфармацыя пра фэст тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

Добавить комментарий