З помніка «Радзіме-маці» ў Кіеве пачалі дэмантаваць савецкі герб

Культура
Дэмантаж герба СССР. Фота: birdinflight

Сёння са шчыта «Радзімы-маці» дэмантавалі частку герба СССР. Толькі адзін яго элемент важыць 80 кілаграмаў.
Пры добрых умовах надвор’я герб цалкам зрэжуць на працягу тыдня і перададуць у музей гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне.

Замест яго на шчыце змесцяць герб незалежнай Украіны – трызуб. Усталяваць яго абяцаюць да Дня незалежнасці — 24 жніўня. Таксама заменяць і назву манумента — на «Украіну-маці».

Новы герб зробяць з такой жа сталі, што і сам манумент, — яе вырабяць на Запорожсталі, паведамляе выданне Bird in Flight.

Скульптарам праекта замены шчыта стаў Аляксей Пергаменшчык, вучань аўтара манумента Васіля Барадая. Унук Барадая даў згоду на правядзенне работ. Да гэтага ён як нашчадак аўтарскіх правоў скульптара выступаў супраць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: