З’явілася першая серыя ўнікальнага экспедыцыйнага серыялу «Бортнікі Убарцкага Палесся»

Культура
Скан відэа.

Экспедыцыйны серыял з 11 серыяў «Бортнікі Убарцкага Палесся» распавядае пра старадаўнюю традыцыю ляснога пчалярства, калі пчолы жывуць у дуплах дрэў або калодах — борцях. У серыяле 44 спадчынныя бортнікі (і іх сем’і) расказваюць пра свой промысел.

Інтэрв’ю былі запісаныя ў асноўным падчас экспедыцый 2014-2020 гадоў на Убарцкае Палессе (Убарць — прыток Прыпяці). Там жыве каля 200 сем’яў, што захавалі традыцыю бортніцтва, якая перадавалася з пакалення ў пакаленнe (некаторым борцям да 150-200 гадоў). Даследчыкаў тады ўразіла, што бортнікі займаюцца гэтым не дзеля грошай, а для таго, каб на палях, агародах і ў садах, дзе пчолы апыляюць расліны, усё ўрадзіла.

Фатограф Альфрэд Мікус, які рабіў фотарэпартажы экспедыцый, распавядаў: «Не будзе пчол – не будзе апылення… І мёд яны не прадаюць. Трэба табе — дадуць проста так. Ёсць у іх цікавая традыцыя: калі ідуць глядзець мёд, бяруць з сабой кавалак хлеба для сустрэчнага падарожніка: калі кагосьці ўбачаць па дарозе, абавязкова пачастуюць хлебам з мёдам. І яны ж лазяць да борцяў без масак і пальчатак. Я спытаў аднаго бортніка з распухлымі далонямі, ці джаляць яго пчолы. А ён адказаў: «Не, не кусае пчала. Яна цалуе». Прычым займаюцца гэтым і 20-гадовыя хлопцы, і 80-гадовыя старыя».

Чалавек, які займаецца бортным зборам мёду, практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол. У калодзе пчолы ствараюць свой мікракосм, дзе могуць рэгуляваць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу, такім чынам знішчаючы паразітаў.

Гэты традыцыйны промысел грунтуецца на глыбокіх культурных традыцыях, якія ахопліваюць як канкрэтныя практыкі па вырабе калод, вулляў, борцяў, прылад і прыстасаванняў, так і шырокі пласт ведаў пра навакольны свет, — своеасаблівы культурны код супольнасці, сям’і, роду. Таму кожны бортнік – унікальны носьбіт традыцыйных ведаў.

Важнай задачай гэтых экспедыцый, што праходзілі пад кіраўніцтвам Івана Восіпава і Рэгіны Гамзовіч, было задакументаваць, захаваць гэтую памяць для саміх сем’яў пчаляроў, жыхароў вёсак і будучых пакаленняў.

А ў 2020 годзе культуру бортніцтва Беларусі і Польшы ўнеслі у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.

Першая серыя змяшчае архіўныя відэа 1939 года пра бортнікаў беларускай зямлі, а таксама распавядае пра паважаную дынастыю «Бартнікоў» вёскі Дзяржынск (Радзілавічы).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: