Прэм’ера новай пастаноўкі культавага твора Уладзіміра Караткевіча ад Belarus Free Theatre адбудзецца ў Лондане, у Міжнародным цэнтры мастацтва Barbiсan, 14—16 верасня.
Трэйлер новай версіі «Дзікага палявання караля Стаха» змясціў у сацсетках кіраўнік Belarus Free Theatre Мікалай Халезін. Таксама ён з’явіўся на сайце Barbiсan.
«Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, драматычны тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб распавесці гісторыю, якая сыходзіць каранямі ў гісторыю Беларусі і надзвычай актуальная для сённяшняй Еўропы», — пазначана ў анатацыі спектакля на сайце Barbiсan.
Нядаўна на галоўнай опернай сцэне Польшчы прайшла рэпетыцыя будучай пастаноўкі. «На першым этапе нас было каля паўсотні чалавек з шасці краін свету, але калі мы пачнём другі сэт у Лондане, мы «вырасцем» амаль удвая. Гэта самы маштабны праект у гісторыі Belarus Free Theatre, і цалкам дакладна — адзін з самых значных і смелых», — напісаў Халезін у сваім тэлеграм-канале.
Спектакль будзе ісці на беларускай мове з англійскімі субцітрамі.
Квіткі можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: