«Выжыванка Руфіны Базловай». Чацвёртая навела праекта «Артэфакты» ўжо дасяжная на YouTube-канале «Саша, что ты несешь?!»

Культура

Новы эпізод праекта «Артэфакты» пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі артэфактамі беларускага музея ў Варшаве, выйшаў на канале «Саша, что ты несешь?!». Гераіня чацвёртай навелы — таленавітая беларуская мастачка, аўтарка Выжыванак/Вышыванак, праектаў «Сага аб пратэстах», #FramedinBelarus Руфіна Базлова.

Беларуска-чэшская мастачка Руфіна Базлова атрымала міжнародную вядомасць дзякуючы беларускім «выжыванкам» — серыі прац, у якіх выкарыстоўваецца тэхніка традыцыйнай вышыўкі для фіксацыі грамадска-палітычных падзей у рэгіёне. Руфіна ў вышыўцы распавяла свету гісторыю беларускіх пратэстаў — серыя атрымала назву «Сага аб пратэстах». Яна стварыла калектыўны праект #FramedinBelarus, у якім людзі з розных краін вышываюць гісторыі беларускіх палітзняволеных. У фільме мы можам убачыць візіт міністра культуры Чэхіі Марціна Баксы на выставу мастачкі ў краіне. Гэтаксама як дазнацца, што кашулю з прыдуманым Руфінай Базловай арнаментам носіць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фільм «Выжыванка Руфіны Базловай» — гэта партрэт выбітнай творцы, якая надала вышыўцы палітычнае вымярэнне, памясціўшы яе ў сучасны кантэкст. Партрэт мастачкі, якая праз своеасабілівы «партал» практыкі вышывання дае людзям спосаб падумаць пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні.

Рэжысёр стужкі — Максім Швед.

Аператар — Ягор Яфімаў.

Прачытаць інтэрв’ю з Руфінай Базловай можна тут.

Інтэрв’ю з Максімам Шведам пра праект тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: