Выходзіць кніга пра традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат

Культура

Стваральнікі праекта «Беларускі традыцыйны інтэр’ер», у якім збіраецца паўнавартасны архіў фотаздымкаў беларускіх інтэр’ераў і іх элементаў, абвясцілі пра выхад першай кнігі – «Традыцыйны інтэр’ер. Асобы». У ёй вясковыя інтэр’еры паказаны праз фотаздымкі саміх інтэр’ераў, партрэты герояў, а таксама фота посцілак і ручнікоў, покуці і вышывак; і расповяды пра сваё жыццё дзевяці жыхароў розных пакаленняў з усёй Беларусі.

Выходзіць кніга пра традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат

«Гэта гісторыя 80-гадовага Дзеда Касмача з-пад Валожына, які вылечыўся свянцонай вадой і малітвамі, у часы СССР, калі вера была пад забаронай; і знакамітай на ўвесь свет Бабы Каці (Кацярыны Аляксееўны Панчэні) з вёскі Пагост пра яе лёс і хату-музей, якая зрабіла для традыцыйнай культуры так шмат, і зведала столькі гора праз смерць сыноў, — піша фатограф Андрэй Лянкевіч, які шмат гадоў дакументуе сельскія інтэр’еры Беларусі. — Гэта і расповяды сясцёр Веры (якая не ходзіць) і глуханямой Мані Нікановіч, якія ўсё жыццё пражылі разамі і не зведалі кахання; і гісторыя 90-гадовай Нелі Міхнавец, закаханай у галубоў настолькі, што вышыла іх, напэўна, з 50 розных варыянтаў; і замовы шаптухі Веры Якаўлеўны Царыкевіч, якая лячыла шэптам нават дактароў і ад рожы, і ад укусу змяі; і маладая сям’я Шацёр, якая ў вясковай хаце пад Маладзечна сабрала адну з самых вялікіх калекцый посцілак і вышавання; і ўжо памерлая Алена Мікітаўна Музычэнка, якая жыла без святла і камунікацый у Чарнобыльскай вёсцы Барталамееўцы, куды вярнулася пасля адсялення ў гарадскую кватэру».

Выходзіць кніга пра традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат

Таксама ёсць у кнізе два тэксты ад куратаркі Ганны Карпенкі пра фатаграфічны праект і архіў «Традыцыйны інтэр’ер» і ад фалькларысткі Таццяны Валодзінай пра адметнасць беларускага інтэр’ера.

Выходзіць кніга пра традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат

Кніга мае 272 старонкі на ангельскай і беларускай мовах. З яскравым каляровым дызайнам і шчырымі гісторыямі беларусаў. Кошт кнігі складзе каля 60 еўра ці 200 беларускіх рублёў.

Выходзіць кніга пра традыцыйныя інтэр’еры беларускіх хат

Каб зразумець, колькі кніг трэба і ў якіх лакацыях, просяць пакінуць папярэднюю замову.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.