Тутэйшы тэатр зладзіць перфарматыўную экскурсію па офісу выдавецтва «Мяне няма» ў Варшаве

Культура
Фота: t.me/mianieniama

У суботу, 14 сакавіка, у Варшаве адбудзецца перфарматыўная экскурсія ад Тутэйшага тэатра па офісе выдавецтва «Мяне няма».

«Мяне Няма» — рэспектабельнае беларускае незалежнае выдавецтва з офісам на ўскрайку Варшавы.

Тутэйшы Тэатр — уцелаўлёная прага да творчага эксперыменту, гіганты тэатральнай імправізацыі, мастадонты складанай формы.

Спалучэнне гэтых бадзёрых суб’ектаў раней назвалі б алхіміяй.

Вас чакае імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і акторкамі тэатра.

Сусвет асобных твораў ажыццяўляецца на вашых вачах, тае на далонях, ходзіць вашымі нагамі і гэтак далей, і гэтак далей.

Удзел — данат ад 20 злотых. Рэгістрацыя па спасылцы.

Дата: 14 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Варшава

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.