Выдавецтва «Янушкевіч» будзе ўдзельнічаць у вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку

Павільён беларускіх кніг будзе працаваць ў Беластоку 21-23 красавіка.

Выдавецтва «Янушкевіч» прадставіць на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку тры прэм’еры, — паведамляецца на фэйсбук-старонцы выдавецтва.

  • Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» — наш адказ на Гары Потэра;
  • Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» — самае беларускае фэнтэзі;
  • «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — пра досвед сталінскага ГУЛагу.

У афіцыйнай праграме выставы — два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага і іншыя сюрпрызы.

Паркоўка і ўваход будуць бясплатныя ўсе тры дні.

10-ты юбілейны Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На мяжы культур» пройдзе з 21 па 23 красавіка на гарадскім стадыёне (Słoneczna, 1) у Беластоку.

Кожны год кірмаш суправаджае літаратурны фестываль пад назвай «На мяжы культур».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.