Павільён беларускіх кніг будзе працаваць ў Беластоку 21-23 красавіка.
Выдавецтва «Янушкевіч» прадставіць на вялікай Кніжнай выставе ў Беластоку тры прэм’еры, — паведамляецца на фэйсбук-старонцы выдавецтва.
- Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» — наш адказ на Гары Потэра;
- Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» — самае беларускае фэнтэзі;
- «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — пра досвед сталінскага ГУЛагу.
У афіцыйнай праграме выставы — два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага і іншыя сюрпрызы.
Паркоўка і ўваход будуць бясплатныя ўсе тры дні.
10-ты юбілейны Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На мяжы культур» пройдзе з 21 па 23 красавіка на гарадскім стадыёне (Słoneczna, 1) у Беластоку.
Кожны год кірмаш суправаджае літаратурны фестываль пад назвай «На мяжы культур».
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Выдавецтва «Янушкевіч» працягне друкаваць Гары Потэра па-беларуску і ўжо абвясціла папярэдні заказ 19:29
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: