Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала адкрыццё фірмовай кнігарні ў Варшаве

Культура
Наста Карнацкая і Андрэя Янушкевіч у чаканні адкрыцця варшаўскай "Кнігаўкі". Фота: сацсеткі выдавецтва.

Плануецца, што фірменная «Кнігаўка» адкрыецца ў сталіцы Польшчы да 6 лютага. Менавіта ў гэты дзень выдавецтву «Янушкевіч» споўніцца 10 гадоў.

«Памятаеце, як гэтыя два чалавекі працавалі ў мінскай кнігарні «Кнігаўка», якая пратрымалася менш за суткі?» — на афіцыйнай старонцы ў сацсетках дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч размясціў фотаздымак разам з супрацоўніцай Настай Карнацкай. (Андрэй і Наста былі затрыманыя пасля адкрыцця крамы «Кнігаўка» ў Мінску ў 2022 годзе). «Абяцаем, што варшаўская «Кнігаўка» будзе працаваць мінімум ў 365 разоў больш», — падзяліўся выдавец добрай навіной.

«6 лютага нашаму выдавецтву спаўняецца 10 гадоў, і мы вельмі спадзяёмся, што да гэтага часу зможам адчыніць для наведвальнікаў дзверы нашай кнігарні ў Варшаве. Мы ўжо рыхтуем эксклюзіўныя навінкі, якія першымі з’явяцца ў нас і якія вы так чакаеце», — зазначыў ён.

Нагадаем, што ў 2022 годзе выдавецтва «Янушкевіч» зазнала рэпрэсіі, у выніку якіх было вымушана з’ехаць з Беларусі. Спачатку арэндадаўца выселіў выдавецтва з офісу, а пасля адкрыцця новай кнігарні кіраўніка кампаніі Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу Насту Карнацкую двойчы арыштоўвалі і двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. У Польшчы дзякуючы магістрату «Кнігаўка» Беларускай Рады культуры выдавецтву ўдалося аднавіць сваю дзейнасць. Зараз «Янушкевіч» заключае кантракты з сусветнавядомымі аўтарамі і агенцыямі. Толькі нядаўна выдавецтва запусціла ў продаж новую кнігу філосафа Уладзіміра Мацкевіча «Уводзіны ў філасофію», хітом продажаў у мінулым годзе стаў пераклад на беларускую мову (перакладчык Ігар Кулікоў) першай кнігі з трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна — «Брацтва пярсцёнка». Чакаецца выхад на беларускай мове рамана Стывена Кінга «Ззянне».

Выдавецтва «Янушкевіч» працуе ў Беларусі з 2014 года. Яго спецыялізацыя – гістарычная і літаратура non fiction. Але місія інстытуцыі шырэйшая – пашыраць культурную прастору беларускай кнігі, зацікаўліваючы ёю як мага большае кола чытачоў ва ўсім свеце. Таму ў асартыменце выдавецтва – і пераклады вядомых літаратурных твораў, мастацкая проза, дзіцячая літаратура.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: