Вольныя Купалаўцы ў Дзень палітвязня ладзяць у Варшаве паказ дабрачыннага праекта «Слова з-за кратаў»
Reform.news · 20 мая 2024, 14:18
https://reform.news/volnyja-kupala-cy-dzen-palitvjaznja-ladzjac-u-varshave-pakaz-dabrachynnaga-praekta-slova-z-za-krata/21 траўня, у Дзень палітвязня, у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца паказ дабрачыннага тэатральнага праекта «Слова з-за кратаў». На адмысловай праграме артысты незалежнай тэатральнай трупы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў. Візуальнае афармленне дзеяння — малюнкі Аляксандры Канафальскай.
Усе грошы ад продажу квіткоў Купалаўцы перададуць ініцыятыве «Палітвязынка» на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў.
«Самае мінімальнае, што мы можам рабіць для тых, хто цяпер у няволі, для тых, каго пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, для тых, хто амаль не мае сувязі са знешнім светам — гэта гартаваць сваю волю і дзяліцца інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў па ўсім свеце, пісаць ім лісты і падтрымліваць іх родных і дзяцей. Ім неабходна наша ўвага», — адзначае творчая каманда праекта.
Час сустрэчы — 21 траўня, 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal, 11)
Набыць квіткі на падзею можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
