Reform.news

Вярнуць на музейныя шыльды краіну паходжання: «Беларуская рада культуры» распачынае кампанію адвакацыі

Reform.news · 23 февраля 2023, 16:27

https://reform.news/vjarnuc-na-muzejnyja-shyldy-krainu-pahodzhannja-belaruskaja-rada-kultury-raspachynae-kampaniju-advakacyi/

«Беларуская рада культуры» распачынае кампанію адвакацыі, каб у калекцыях сусветных мастацкіх музеяў былі пазначаны ўраджэнцы Беларусі.

«Суцін — «Russian», Шагал — «born in Russia»: тыповыя надпісы на музейных шыльдах», – заўважаюць адмыслоўцы, прыводзячы ўкраінскі прыклад.

Куінджы, Рэпін і Айвазоўскі для нью-ёркскага музея Метраполітан цяпер украінскія (а не рускія) мастакі, а «Рускія танцоркі» Дэга — «Танцоркі ва ўкраінскіх строях».

«Беларуская рада культуры» просіць дапамогі. Калі вы бачылі ў сусветных музеях беларускія аб’екты ці аўтараў, якія маюць дачыненне да Беларусі, без пазнак іх беларускасці, скідвайце фота і інфармацыю ў @byculture_bot ці адзначайце @radakultury ў instagram, facebook.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама