Вядомаму будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Культура
Драматычны тэатр у Гродне. Фота: t.me/urbanhrodna

Вядомаму будынку Гродзенскага драмтэатра, пабудаванаму ў стылі савецкага мадэрнізму, надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прынялі 26 чэрвеня на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

«Будынак лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне, адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе», — піша тэлеграм-канал Urban Hrodna.

Архітэктура драмтэатра мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам усталявана скульптура Пегаса.

Будынак драмтэатра пабудавалі ў 1984 годзе на месцы кляштара бернардынак. Увосень 1939 года на кляштары знаходзіліся польскія зенітныя кулямёты, якія адбівалі атакі нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў. Асноўная забудова кляштара згарэла ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года, пасля 1944 года кляштар прастаяў у выглядзе руінаў яшчэ каля 15 гадоў, пакуль на яго месцы не пачалася забудова.

Некалькі гадоў таму ўлады хацелі размясціць каля драмтэатра памятны знак аўтарства Уладзіміра Качана, каб ушанаваць зруйнаваныя святыні — кляштар бернардзінак і Барысаглебскі манастыр. Аднак на рэалізацыю праекта не знайшлі сродкаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости