Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча выкладае свой архіў у сеціва

Культура
Фота: archive.org

Архіў сучаснага Віленскага беларускага музея ахоплівае перыяд за 1890-1950 гады. У сеціва ўжо выклалі 711 асобнікаў: гэта калекцыі паштовак, карэспандэнцыя, канспэкты, дзённікі, зборы гістарычных фотак, карціны, вышыванкі, малюнкі, малы пабытовы друк – рэцэпты, квіткі, квітанцыі, ўлёткі, і таксама віленскія кнігі і часопісы 1920-1940 гадоў (гэтая частка праекта выкананая разам з kamunikat.org, кнігі выкладаюцца і на сайце фонда).

Гэта буйная частка ад усяго запланаванага падчас праекта лічбавання «Баркулаб».

Некаторыя апісанні ў гэтым зборы няпоўныя, таму музейшчыкі просяць дапамогі па распазнаванні людзей на здымках ці па паходжанні асобных матэрыялаў.

«Агулам праект прысьвечаны мяншэйшай частцы ўсяго архіва ВБМ – дакумантам да 1950 года. Найбольш цэльныя зборы сяродзь іх складаюць архіў Зоі Коўш, які захоўвае ліставаньне й фоткі двох пакаленьняў, збор Язэпа Шнаркевіча, які ўключае яго турэмныя запісы 1928 года, і зборы калгасаў памежжа – дэталёвая калекцыя пабытовых дакумантаў калгаснага жыцьця, зь некалькіх вёсак – яна пакуль у апрацоўцы. Апрача таго буйны, хаця й разнастайны збор, складаюць матэрыялы па гісторыі Віленскае беларускай гімназіі, які пазьней будзе выдзелены ў асобны праект», — пішуць музейшчыкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости