Відэапраект пра беларускае сучаснае мастацтва «Размовы маленькага геданіста» Вольгі Мжэльскай распачаў новы сезон

Культура
Скрыншот з відэа.

Відэапраект беларускай куратаркі і арт-менеджаркі Вольгі Мжэльскай «Размовы маленькага геданіста» распачаў трэці сезон. «Тут я распавядаю пра беларускае сучаснае мастацтва, раблю рэпартажы з выстаў і абмяркоўваю актуальнае з дзеячамі культуры», — нагадвае пра скіраванасць сваёй ініцыятывы арт-дзяячка.

У новым выпуску «Размоваў маленькага геданіста» — відэаінтэрв’ю з польска-беларускай мастачкай Янай Шостак.

«Пагутарылі пра яе праект у межах выставы «Слёзы радасці» ў Галерэі Захента, вандалізм, спецыфіку польскай палітыкі і беларускую дыяспару. На днях чакайце другую частку інтэрв’ю», — анансуе новае відэа куратарка.

Вольга Мжэльская — куратарка, арт-менеджарка, журналістка, PR-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus. Жыве ў Варшаве. Апошнія праекты, якія курыравала дзяячка — выставу  Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі» ў Музеі вольнай Беларусі, выставу «209 дзён шэрага» Ташы Кацуба ў галерэі Galeria Promocyjna, выставу Рамана Камінскага «Past Garden» у HOS gallery. Актыўна займаецца прамоцыяй беларускіх мастакоў і мастацтва. Разам з аператарам Аляксеем Скіданам ў 2023 годзе распачала відэапраект «Размовы маленькага геданіста», які зараз быў працягнуты на трэці сезон.

Гледзець «Размовы» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: