Выканаўца з В’етнама Дык Фук стаў пераможцам конкурсу «Інтэрбачання» — музычнага шоу, прафінансаванага Крамлем як альтэрнатыва «Еўрабачанню».
У спаборніцтве, арганізаваным Расіяй, прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 краін: Беларусі, Кітая, Індыі, Катара, Сербіі, Бразіліі, Кубы, Казахстана, Кыргызстана ды іншых.
Мерапрыемства прайшло 20 верасня на падмаскоўнай пляцоўцы «Live Арена».
Спявак Шаман, які прадстаўляў Расію, пасля выканання свайго нумару зняў сваю кандыдатуру з галасавання. «Бо Расія ўжо перамагла, таму што вы сюды прыехалі», — патлумачыў ён сваю пазіцыю, і пераможна заспяваў «Я — рускі».
У вітальнай прамове на пачатку шоу Уладзімір Пуцін назваў «Інтэрбачанне» адным з самых чаканых культурных падзей у свеце. «Народы маюць права на свабоднае развіццё, на зберажэнне сваёй ідэнтычнасці», — заявіў дыктатар.
Паміж тым свабодна прамаўляць свае погляды было дазволена не ўсім канкурсантам.
Так, у апошні момант была дыскваліфікавана з конкурсу аўстралійская спявачка Vassy (Васілікі Карагіоргас) — яна мусіць была выступаць ад ЗША за выканаўцу, які папярэдне адмовіўся ад удзелу «па сямейных абставінах». Арганізатары назвалі прычынай сыходу Vassy «беспрэцэдэнтны палітычны ціск» з боку аўстралійскіх уладаў. Але існуе іншая версія падзей, згодна з якой сталі больш заўважныя погляды спявачкі. Vassy з’яўляецца амбасадаркай NOH8 Campaign — дабрачыннай арганізацыі, якая выступае за прасоўванне квір-шлюбаў і гендарнай роўнасці. Але падобная кандыдатура не зусім фарматная для «конкурсу без вычварэнстваў».
Варта дадаць, што ЗША ў судзейскім пуле конкурсу прадстаўляў экс-фронтмен Deep Purple и Rainbow Джо Лін Цёрнер.
Падчас шоу праўладнага кампазітара папрасілі пракаментаваць нумары канкурсантаў, і ён назваў узорным выступленне выканаўцы з В’етнама. Але калі сталі паказваць адзнакі Мацвіенкі, высветлілася, што найбольшую колькасць балаў ён аддаў Беларусі.
Ідэя аднавіць конкурс «Інтэрбачанне», які існаваў у Савецкім Саюзе, з’явілася пасля таго, як Расію адхілілі ад удзелу ў «Еўрабачанні» пасля поўнамаштабанага ўварвання ва Украіну. Загад аб яго правядзенні-аднаўленні 3 лютага гэтага года падпісаў Уладзімір Пуцін. Урад Расіі вылучыў 750 мільёнаў рублёў на яго падрыхтоўку і правядзенне.
Плануецца, што налета «Інтэрбачанне» адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram