«Вернемся, калі зноў будзем патрэбныя!»: Януш Гаўрылюк пра адмену «Бульбамуві»

Главное
"Бульбамуві-2024". На канцэрце на адкрыцці грае Ягор Забелаў. Фота: Reform.news

Заснавальнік і кіраўнік фестывалю беларускіх фільмаў «Бульбамуві» Януш Гаўрылюк нядаўна паведаміў, што фэст беларускага кіно сёлета не адбудзецца.

Цяпер ён патлумачыў прычыны.

З яго словаў, галоўнай з іх сталася адсутнасць зацікаўленасці з боку фармальнага арганізатара, гэта значыць «Фільматэкі»польскай інстытуцыі, якая захоўвае і папулярызуе аўдыявізуальную спадчыну.

Таксама Януш Гаўрылюк тлумачыць, што фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» зноў паказвае ў Варшаве беларускія фільмы непасрэдна перад датамі Bulbamovie — таму паказваць тыя ж фільмы праз 2 тыдні ўжо не мае сэнсу.

Яшчэ адной важнай прычынай, на думку арт-менеджара, сталася малая колькасць новых беларускіх фільмаў і абмежаваны доступ да кінастужак, знятых у Беларусі.

«Мы не хочам, каб Bulbamovie ператварыўся ў выключна эмігранцкі фестываль, таму сёлета пераходзім у стан беларускай партызанкі. Мы вернемся, калі зноў будзем патрэбныя!»,напісаў Януш Гаўрылюк.

Ён падзякаваў усім аўтарам, партнёрам і гледачам за падтрымку на працягу ўсіх гэтых гадоў і запрасіў усіх на «Пахаванне Bulbamovie», якое адбудзецца неўзабаве.

«Бульбамуві» (Bulbamovie) — гэта незалежны фестываль беларускіх кіна- і відэафільмаў, заснаваны ў 2011 годзе кінематаграфістам Янушам Гаўрылюком як альтэрнатыўная пляцоўка дзяржаўным кінафорумам. Пасля 2020 года «Бульбамуві» стаў галоўнай міжнароднай вітрынай для незалежных беларускіх стужак, якія закранаюць вострыя сацыяльныя, палітычныя і эміграцыйныя тэмы.

У 2024 годзе фестываль ладзіўся ў кінатэатры «Ілюзіён» у Варшаве. Падчас 10-й, юбілейнай, яго эдыцыі былі паказаны больш за два дзясяткі карцін.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости