Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Ціханам Клюкачом

Навіны
Фото: t.me/BDK022

13 верасня ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Ціханам Клюкачом (пазыўны «Франц»).

«Пачэсная варта аддала належнае Герою трайным залпам, а прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан, былі перададзеныя нацянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і штандар 60 АМБр», — паведамляе тэлеграм-канал Беларускага добраахвотніцкага корпуса.

Клюкач загінуў 9 мая на Ліманскім напрамку. Эвакуацыя цела і апазнанне занялі 4 месяцы.

У 2020 годзе Клюкача затрымалі за ўдзел у адным з маршаў. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прыгаварылі да 1,5 года калоніі. Пасля вызвалення ў 2022 годзе Ціхан з’ехаў з Беларусі і далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.