Коўл плануе наступны візіт у Мінск прыкладна праз месяц

Галоўнае
Джон Коул. Скриншот видео: t.me/pul_1

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл плануе зноў прыехаць у Мінск прыкладна праз месяц і спадзяецца на вызваленне соцень палітвязняў, піша Reuters.

Паводле слоў Коўла, ён разлічвае зноў наведаць Беларусь прыкладна праз месяц для вызвалення наступных палітвязняў.

«Спадзяюся на сотні [вызваленых]. Не ведаю. Я спадзяюся. Упэўнены, што мы даможамся большага», — сказаў Коўл агенцтву.

Нагадаем, сёння ў выніку перамоў Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 25 чалавек. Іх вывезлі з Беларусі ў Літву. У абмен ЗША здымуць санкцыі з «Беллеспаперапрама» і «Лакафарбы». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Add a comment

Attention, pre-moderation. If you are in Belarus, do not leave a comment without VPN enabled.