У ЗША выйшла кніга «Беларусь — твары супраціву», прысвечаная сітуацыі ў краіне да і пасля падзей 2020 года

Культура
Вокладка кнігі.

У выдавецтве Academic Studies Press выйшаў зборнік «Беларусь — твары супраціву» («Belarus – Faces of Resistance») пад рэдакцыяй даследчыцы Вольгі Салаўёвай.

Выхад кнігі заўважыў Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

«Кніга захоўвае памяць пра беларускія пратэсты 2020 года, дакументуючы серыю транснацыянальных сумесных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў паўднёвай частцы Чыкага ў 2019–2023 гадах», — адзначаецца ў анатацыі да выдання.

У зборніку сабраныя матэрыялы круглых сталоў, выстаў, інтэрв’ю, семінараў і каментарыяў па сітуацыі ў Беларусі да і пасля пратэстаў 2020 года. Эксперты-назіральнікі, мастакі, палітыкі, студэнты, навукоўцы, культурныя крытыкі разважаюць пра падзеі ў розных формах і медыя.

«Гэты зборнік павінен дапамагчы міжнароднай супольнасці зразумець беларускія пратэсты 2020 года: іх гісторыю, кантэкст, дынаміку, глабальную ўзаемасувязь, а таксама іх наступствы і ўплыў», — дадаюць аўтары.

У зборніку значны блок матэрыялаў з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага: круглыя сталы, інтэрв’ю. Таксама асобная частка прысвечана значэнню Нобелеўскай прэміі міру, якую беларускі праваабаронца атрымаў у 2022 годзе.

Вольга В. Салаўёва, якая з’яўляецца рэдактаркай выдання, — даследчыца ў галіне параўнальных і славянскіх літаратур у Цэнтры перадавога вопыту IMSErt пры Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча). Яна з’яўляецца аўтарам кніг Christ’s Subversive Body: Practices of Religious Rhetoric in Culture and Politics (Падрыўнае цела Хрыста: Практыкі рэлігійнай рыторыкі ў культуры і палітыцы) (2018) і The Russian Kurosawa: Transnational Cinema, or the Art of Speaking Differently (Рускі Курасава: Транснацыянальнае кіно, або Мастацтва гаварыць па-іншаму) (2023), а таксама сурэдактарам выдання Japan’s Russia: Challenging the East-West Paradigm (Расія Японіі: Выклік парадыгме Усход-Захад) (2021).

Сярод аўтараў зборніка — прафесар Універсітэта Альберты Дэвід Марплз, драматург, рэзідэнт Ельскага ўніверсітэта Андрэй Курэйчык. Яны напісалі тэксты да ўступнай часткі кнігі.

Набыць кнігу можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости