«На гэтым тыдні ў нас выходзіць у свет ажно чатыры кнігі», — паведамляюць у выдавецтве «Янушкевіч».
Заўтра, 19 снежня (з 11.00 да 19.00), чытачоў запрашаюць у будынак Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве на Dożynkowa, 6a, на старт продажаў «Брацтва пярсцёнка» Джона Толкіна, першай кнігі культавай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» у новым перакладзе Ігара Кулікова. Выдавецтва будзе прадаваць кнігу афлайн толькі адзін дзень.
На склад выдавецтва прывезлі наклад біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова аўтарства гісторыка і журналіста Дзяніса Марціновіча. «Гэта сапраўдны ўзор біяграфічнага нон-фікшн, — паведамляюць у выдавецтве, — так трэба пісаць кнігі! Яна чытаецца за адзін прысест, настолькі захапляе».
Для літаратурных гурманаў падрыхтавалі выданне славутага рамана загадкавага польскага пісьменніка Станіслава Ігнацы Віткевіча «Ненасытнасць».
А для самых маленькіх выпускаюць новае выданне першай кнігі пра ката Шпрота, якую напісала Ганна Янкута — першы беларускі бестселер выдавецтва 2018 года. Да выдання рыхтуецца яшчэ дзве кнігі пра прыгоды легендарнага мінскага ката Шпрота і ягоных сяброў.
Набыць выданні можна будзе неўзабаве ў анлайн-кнігарнях Knihauka.com і на Allegro.pl. Кнігу таксама можна будзе набыць у кнігарні Хаба @thekrama.store
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: