У вольны доступ выклалі кнігу пра нячысцікаў і «Гасцініцу Бельгію»
Reform.news · 16 марта 2023, 18:50
https://reform.news/u-volny-dostup-vyklali-knigu-pra-njachyscika-i-gascinicu-belgiju/У Сеціва выклалі кнігу Ганны Севярынец «Гасцініца Бельгія» і першую частку «Беларускіх Нячысцікаў: Лясныя» Артура Басака.
Калі ў першай кнізе аўтарка імкнецца аднавіць прастору і час захапляльнага і трывожнага літаратурнага Менска з 1925 па 1932 год, то другое выданне падобнае да фэнтэзі, найперш ілюстрацыямі, які аўтар, праграміст з Гродна, выканаў стылусам на смартфоне. А пасля апісаў герояў народнай міфалогіі Беларусі ад імя вандроўнага шляхціча і дасведчанага нячысціказнаўцы.
Спампаваць:
«Гасцініца Бельгія»
«Беларускія Нячысцікі: Лясныя»
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
