У Вільні адбылася прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага

Культура
Яўген Вапа прэзентуе кнігу «За беларускае жыццё… Алесь». Фота: «Вясна»

Падчас паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» ў Вільні прэзентавалі новую кнігу пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыццё… Алесь».

Кніга выйшла ў Беластоку, яе выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага «Радыё Рацыя», тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Цэнтра грамадзянскай адукацыі «Польшча-Беларусь».

У Вільні адбылася прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага

Асноўную частку кнігі складаюць інтэрв’ю Міхала Андрасюка «Вочы ў вочы» з Алесем Бяляцкім. Таксама ў выданні змешчаны армейскія лісты маладога Алеся Бяляцкага з 1980-х гадоў, які ён пісаў у Гомель, успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча, якія друкаваліся на сайце «Радыё Рацыі», інтэрв’ю Алеся Бяляцкага, якія гучалі на радыё, Нобелеўская прамова, якую зачытвала жонка лаўрэата Наталля Пінчук, апошняе слова Бяляцкага на палітычным працэсе.

Галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа расказаў, што ідэя стварэння кнігі ўзнікла, калі ён пісаў тэкст да цырымоніі ўручэння Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру: «Ведаючы Алеся шмат гадоў, я тады доўга думаў над загалоўкам для свайго выступу і вось ягоная частка і стала назвай для гэтай кнігі. Бо Нобелеўская прэмія, якую атрымаў Алесь, і ёсць менавіта за беларускае жыццё, за ўсё тое, што было звязанае менавіта з ягонай дзейнасцю, з ягоным жыццём з маладых гадоў. Кніга паказвае, што ўсё, што Алесь робіць – гэта і ёсць прысвячэнне беларускай справе»

Таксама Яўген Вапа паведаміў, што дзяржаўнае літоўскае тэлебачанне здымае дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага, які, магчыма, з’явіцца на працягу года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости