У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы ў Музеі Вольнай Беларусі. Фота: reform.news

У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі 6 жніўня ўрачыста адкрылася выстава, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння мастака Алеся Пушкіна. А ў дворыку музея адбыўся невялікі канцэрт.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
Спявае жаночы хор SPIEVY. Фота: reform.news

Паводле арганізатараў, выстава — не толькі ўшанаванне мастака, але і калектыўнае разважанне пра тое, што значыць застацца: з сабой, са сваім каранямі, са сваёй годнасцю. То-бок для гэтай экспазіцыі адабралі праекты тых аўтараў, якія «ў сваёй творчасці разважаюць пра свабоду, памяць і глыбокі асабісты досвед — на мове, блізкай да духу Алеся Пушкіна».

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
Міхаіл Гулін. Праект «Знак». Фота: alespushkin.com

Выстава размясцілася ў дзвюх залах музея. У галоўнай паказалі вялікія па памерах творы, што стваралі моцныя акцэнты і трымалі ўсю экспазіцыю. Гэта – праект «Знак» Міхаіла Гуліна, у якім аўтар выкарыстоўвае тэлевізійны сюжэт з выбарчай кампаніі 2020 года.

Падчас рэгістрацыі Святланы Ціханоўскай драпежная птушка ўпусціла на зямлю мыш. Мастак згадаў, што мыш аднойчы выкарыстоўвалася ў дзяржаўнай прапагандзе (аўтар паказвае фрагмент відэа 2006 года з допыту падазраванага ў тэрарызме, дзе чалавек кажа пра мыш, якую трэба патрымаць у вядры, а пасля выліць гэтую ваду ў сістэму гарадскога водазабеспячэння) і павялічвае звярка да гіганцкіх памераў. Таким чынам мастак звяртае ўвагу на тое, што мы часта не надаем дробязям значэння: «Якраз гэтыя знакі лёсу і ўся міфалогія базуюцца на тым, каб надаваць значэнне найдрабнейшым дэталям»…

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
«Migracion» Аляксея Урублеўскага. Фота: reform.news

Iнсталяцыя «Migracion» Аляксея Урублеўскага ў выглядзе чарады вялікіх чырвоных рыб, што лунае ў паветры, адсылае да глыбокіх сэнсаў і хрысціянскай сімволікі. Вобраз рыбы — адзін з найстаражытнейшых знакаў веры і духоўнага шляху. Чырвоны колер у гэтым кантэксце ўвасабляе ахвярнасць і адраджэнне.

«Гэты твор — homage Алесю Пушкіну, які ў сваёй мастацкай практыцы часта звяртаўся да рэлігійнай тэматыкі. Ён умеў пераплятаць сучаснае з міфам, а міф — з рэальнасцю, узнімаючы надзённыя пытанні праз мову вобразаў і сімвалаў. Інсталяцыя працягвае гэты дыялог, увасабляючы ідэю прысутнасці, памяці і духоўнай трываласці», — паведамляе аўтар у апісанні свайго твора.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
«In the Skin of an Artist» Юліі Мекес

У цэнтры залы размясцілася яшчэ адна інсталяцыя «In the Skin of an Artist» Юліі Мекес, аўтаркі, якая распрацоўвае ў сваіх творах тэму ідэнтычнасці. «Ядром даследавання з’яўляюцца мае пошукі ідэалістычнай Беларусі. Я імкнуся адарваць Беларусь ад каланіяльнага ўплыву суседняй краіны і змясціць яе ў чыста інтэрнацыянальны і полікультурны кантэкст, дзе яна сапраўды належыць», — тлумачыць Юлія Мекес і заўважае, што з Алесем Пушкіным яе лучыць імкненне вярнуць беларускую культуру ў еўрапейскі кантэкст.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
«Мастак і Птушкі» Андрэя Духоўнікава. Фота: reform.news

Вобразы і сімвалы радзімы – важная частка выставы. Творы, выкананыя ў розных тэхніках і з розным узроўнем майстэрства, лучыць любоў і боль.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
«Дом» Святаслава Камарова. Фота: alespushkin.com

Напэўна, менавіта гэтыя пачуцці адчуваюцца ў творах наймацней. Сімвалічны дыяпазон гэтых твораў таксама шырокі — ад рамантычных краявідаў Андрэя Духоўнікава да інвертаванага ўспрымання Радзімы пасля 2020 года ў фотаздымку Дарі Каляды і сімвалу страты дома ў інсталяцыі Святаслава Камарова.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
«Хворая боегалоўка» Іллі Дударава. Фота: reform.news

Да сімвалічнага партрэту радзімы можна, на жаль, далучыць і «партрэт страху, змешчаны ў футарал вайны» — «Хворую баегалоўку» Іллі Дударава. Аўтар ператварыў сапраўдную артылерыйскую гільзу ў твор мастацтва. Гільза была выкарыстаная расійскімі войскамі падчас поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і з металаломам перавезеная ў Польшчу.

У Варшаве выставай і канцэртам адзначылі дзень нараджэння Алеся Пушкіна – фотафакт
Руфіна Базлова. Вышыванка «Ales Pushkin». Фота: alespushkin.com

І значная частка выставы – партрэты Алеся Пушкіна. Апрацаваныя аўтарскім уяўленнем праз прызму яго смерці ў турме, яны стваралі вострыя эмацыйныя акцэнты экспазіцыі.

Творы з гэтай выставы можна набыць, яны выстаўлены на аўкцыён.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Качка пад Маргінэзам

    Праз 5 гадоў кагось тая мыша каля ЦВК усё аніяк не адпускае.

    Ответить

Последние новости