У Варшаве пройдзе нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў

Культура

Арганізатарам з’езда незалежных беларускіх кінематаграфістаў з’яўляецца Belarusian Filmmakers’ Network (BFN) – нефармальная ініцыятыва, накіраваная на развіццё беларускага незалежнага кіно і ўключэнне айчынных аўтараў у глабальны індустрыяльны кантэкст.

Мерапрыемства пройдзе з 18 па 20 жніўня, яго мэта — аб’яднанне беларускіх фільммэйкераў у адзіную супольнасць для далейшай працы над стварэннем агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно. Арганізатары спадзяюцца, што з’езд дапаможа беларускім кіношнікам абмяняцца досведам, а таксама знайсці падтрымку для сваіх праектаў.

З’езд будзе праходзіць у фармаце BarCamp – своеасаблівай антыканферэнцыі, якая прадугледжвае актыўны ўдзел беларускіх кінематаграфістаў з розным досведам і спецыялізацыяй. Праграму з’езда ўдзельнiкi вызначаюць самастойна: можна прапанаваць тэму для абмеркавання i ўдзелу ў працы секцый. “Гэта найбольш эфектыўны падыход, каб выпрацаваць дзейсную мадэль для нашай супольнасці. Паводле вынікаў унутранага апытання больш за 100 беларускіх кінематаграфістаў, асноўная праблема для іх – складанасці ў наладжванні сувязяў, дэфіцыт так званага нетворкінгу”, – кажа кіраўнік праекта прадзюсар Леанід Каліценя.

Адзінае патрабаванне – быць гатовым да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах з’езда”, – кажуць арганізатары.

Чакаецца, што з’езд наведаюць акрэдытаваныя журналісты, прафесіяналы кінаіндустрыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый у сферы кінавытворчасці.

Пасля правядзення прафесійнага адбору ўдзельнікаў BFN зробiць усё магчымае для забеспячэння візавай падтрымкi, возьме на сябе выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама трансфер прыкладна 30 удзельнікаў з Беларусі і іншых краін. Дадаткова арганізатары разлічваюць на ўдзел яшчэ гэткай жа колькасцi беларускіх кінематаграфістаў, якія жывуць у Варшаве, а таксама на дапамогу валанцёраў.

Для ўдзелу трэба падаць заяўку да 16 лiпеня ўключна. Пра вынікі адбору арганізатары паведамяць не пазней за 20 лiпеня ўключна.

Інфармацыя пра з’езд і яго правядзенне будзе перыядычна з’яўляцца на сайце ў Instagram Backstage.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: