У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

Культура
Фота прадастаўлена Belarus Outside Sound System

1 чэрвеня ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski прайшоў дабрачынны фестываль дзіўнай беларускай музыкі Belarus Outside Sound System.

Ён быў прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей і сабраў 7500 злотых. Пра гэта паведамілі арганізатары фесту Сара Токіна і Аляксандр Багданаў. Сабраныя грошы будуць накіраваныя ў фонд BYSOL на арганізацыю летніх вакацый для дзяцей беларускіх палітзняволеных. Збор арганізаваны ў межах традыцыйнай ужо дзіцячай акцыі — супольным праектам беларускіх фондаў «Хуткая гуманітарная дапамога».

На фестывалі таксама быў прэзентаваны лімітаваны наклад вінілавых плытаў Belarus Outside Sound System — складанкі кампазіцый ад беларускіх электронных кампазітараў, якая ў лютым 2024 выйшла на ўсіх стрымінгавых платформах. «Гэта рэліз-рупар, складзены з 12 асабістых сучасных гісторый з Беларусі ў стылях house, ambient, drum’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM», — апісвае яго прамоўтар і дыджэй Аляксандр Багданаў.

Экземпляры вінілу адправіліся таксама на самыя знакавыя радыёстанцыі і да вядомых дыджэяў па ўсім свеце. Цяпер арганізатары адкрылі перадзамову на другі наклад.

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотыхУ Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых

У Варшаве прайшоў дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System, які сабраў для дзяцей беларускіх палітзняволеных 7500 злотых
Фота прадастаўлена Belarus Outside Sound System.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: