21 чэрвеня на Пляжы Саскім у Варшаве беларусы будуць адзначаць адно з самых старадаўніх народных святаў — Купалле. Гаманіць, варажыць, вучыцца спяваць і танчыць, як спявалі і танчылі на свяце летняга сонцастаяння нашы дзяды, запрашае на бераг Віслы тэатральная студыя «Купалінка».
«Купалінка», якая пачала сваю дзейнасць у 2020-м, згуртавала вакол сябе дзяцей, падлеткаў, дарослых як з Беларусі, так і з Украіны. І сёння на свяце акурат ганаровым госцем стане Украіна.

Якой жа будзе праграма свята?
У яе ўваходзяць:
- кірмаш,
- майстар-класы па пляценні вянкоў ды абярэгаў,
- старадаўнія гульні на паляне (любімыя Явар-Яварына, Цяцерка, Мыш),
- міні-Купалле для дзетак ад Маляваныча (16.30-17.30),
- грыль і луста беларуса,
- супольныя танцы,
- выступы беларускіх і ўкраінскіх гуртоў,
- куіз, конкурсы,
- купальскія абрады на захадзе сонца,
- карагоды вакол вогнішча,
- конкурс на найлепшы строй.
Ад украінскіх гасцей будуць народныя песні ад гурта La-La-Land і майстар-клас матанак — украінскіх зёлкавых лялек-абярэгаў.
А таксама кульмінацыяй свята стане круіз на цеплаходзе Dar Mazowsza.
«Ці ёсць штосьці лепшае, чым у самую светлую й кароткую ночку году плыць на караблі, спяваючы купальскія песні, і адпусціць свой вяночак проста пасярэдзіне вялізнай чорнай ракі… Гэта сапраўдная магія, якая застанецца ў памяці назаўсёды», — абяцае незабыўныя ўражанні «Купалінка».
Як трапіць на свята: паромам з левага берагу, пешшу ці аўтобусам (3 прыпынкі) з ronda Waszyngtona, ці ўніз з Лазянкоўскага моста.
Пачатак Купалля а 16.00. Падрабязней тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram