У Варшаве арт-гурт Heartbreaking Performance прэзентуе першыя часткі фільма-мюзікла «Споведзь» пра пошукі ідэнтычнасці ва ўмовах эміграцыі

Культура
Фрагмент афішы прэзентацыі фільма-мюзікла «Споведзь»

У пятніцу, 15 снежня, беларускі арт-гурт Heartbreaking Performance пакажа дзве часткі фільма «Споведзь».

«Сола-мюзікл «Споведзь» — пра пошукі ідэнтычнасці ва ўмовах спачатку ўнутранай, а пасля і фізічнай эміграцыі, пра пачуццё віны і асэнсаванне таго, як жыць далей, пра адказ на пытанне «Хто я» і надзею на тое, што атрымаецца быць цвярозымі да канца», — тлумачаць канцэпт свайго музычнага арт-хаус фільма арганізатары.

Пасля некалькіх паказаў спектакля «Споведзь» каманда арт-групы Heartbreaking Performance вырашыла зняць фільм, каб яго таксама маглі пабачыць беларусы ўнутры краіны, каб можна было паказваць яго часцей па-за яе межамі. Здымаюць яго часткамі — па адной песні, па адным музычным відэа за раз. Ужо адзнятыя некалькі кліпаў, наперадзе яшчэ шмат працы.

«Гэтая гісторыя пра беларусаў, пра людзей, пра неабходнасць дзейнічаць. Калі вам цікавая гэтая ідэя — мы запрашаем вас далучыцца да здымак!» — пішуць арганізатары.

Першыя дзве часткі фільма-мюзікла «Споведзь» будуць прэзентаваць 15 снежня ў Варшаве. Гэта кліпы «Ай мама, мама» і «Купалінка».

Пасля прэзентацыі адбудзецца абмеркаванне са стваральнікамі і ўдзельнікамі.

Уваход вольны.

Дата: 15 снежня

Час: 20.00

Месца: BAZA by Inclusive.Buzz, Marszalkowska 28/U1A, Варшава

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: