У Варшаве адбудзецца ўручэнне першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!»

Культура
Фота ілюстрацыйнае. facebook/Scena Chmielna Klub Bar Pub.

У суботу, 13 красавіка, у варшаўскім клубе Scena Chmielna пройдзе ўручэнне музычнай прэміі «Uwaga!».

Акрамя абвяшчэння пераможцаў, гледачоў чакае вялікая музычная праграма — выступы Юрыя Стыльскага (лідара гурта «Дай дарогу!»), Алеся Францішка-Мышкевіча (лідара «The Superbullz») і гурта «Atesta». На afterparty будзе Сяргей Пукст. Вядоўцы прэміі – прадзюсар Віталь Броўка і суагранізатарка прэміі радыёвядоўца Марына Савіцкая.

У Варшаве адбудзецца ўручэнне першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!»

Прэмія ладзіцца для падтрымкі музыкаў, арганізатараў канцэртаў і дабрачынных імпрэзаў і ўлічвае дзейнасць намінантаў за 2023 год.

Намінацыяў запланавалі каля дзясятка, але пакуль вядомы толькі дзве: «Адкрыццё / вяртанне года» і «Дабрачыннасць года». Намінантаў прапанавалі самі арганізатары – Аляксей Ажогін і Марына Савіцкая.

Суарганізатар прэміі, былы дырэктар мінскага паба «Графіці» Аляксей Ажогін распавёў Reform.by, што прэмія «Uwaga!» — «гэта не зусім пра тое, хто хутчэй, грамчэй і мацней, наша прэмія — пра павагу да музыкаў, якія былі вымушаны з’ехаць з радзімы. Таму жанры розныя, ёсць нават прэмія для арганізатараў канцэртаў, для арганізатараў дабрачыннасцяў. У кожнай намінацыі пераможцаў абірае журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя журналісты, арганізатары, музыкі. Таксама ёсць пункцік для журы, дзе яны могуць прапанаваць сваю намінацыю. Будзе і народнае галасаванне. Пакуль мы не абвяшчаем імёнаў журы, але ж усе сакрэты на імпрэзе будуць раскрыты».

Сёлетняя прэмія тычыцца толькі варшаўскай сцэны, пакуль яе робяць два чалавекі без інвестараў і на голым энтузіязме. Але ў наступным годзе плануецца пашырыць каманду і склад удзельнікаў, бо беларускія музыкі жывуць не толькі ў Еўропе.

Дата: 13 красавіка.

Час: дзверы — 18:00, пачатак — 19:00.

Месца: Scena Chmielna, Nowy Świat 27a, Warszawa.

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: