У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі правядуць адкрытую лекцыю «Беларусь на старажытных мапах» і пакажуць Радзівілаўскую мапу 1613 года

Культура
Радзівілаўская мапа. Фота: t.me/maldzisworldby

Арыгінал знакамітай мапы Вялікага Княства Літоўскага, створанай на замову Мікалая Радзівіла Сіроткі, паказваюць у Музеі Вольнай Беларусі. А таксама 23 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах» з удзелам Аляксея Адамовіча, даследчыка і аўтара кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». У праграме — 5 ключавых этапаў беларускай картаграфіі, Меркатар, езуіты і чаму старадаўнія мапы — гэта больш, чым геаграфія.

Нагадаем, што ініцыятыва MALDZIS выкупіла Радзівілаўскую мапу, надрукаваную на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631 годзе ў атласе Вілема Блаў. Гэта адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі беларускага паходжання тых часоў.

Лекцыя адбудзецца 23 траўня у 19.00 у Музеі Вольнай Беларусі. Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости