У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную Алесю Пушкіну

Культура
Фрагмент экспазіцыі Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва "Замак Уяздоўскі". Фота: Reform.by

У Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» выставілі няскончанае жывапіснае палатно Алеся Пушкіна «Карціну Свабоды».

Штогод 25 сакавіка, на Дзень Волі, мастак ладзіў перформанс на галоўнай плошчы роднага мястэчка Бобр: усталёўваў на мальберт гэтае незавершанае палатно, змешваў фарбы на палітры, светлыя, калі год быў харошы, ці цёмныя, калі год быў нядобры, і пісаў у прысутнасці рэдкіх гледачоў.

Такім чынам, палатно пісалася толькі раз у год, а сам перформанс адбываўся на працягу больш чым 25 гадоў. Мастак абяцаў скончыць твор, калі Беларусь будзе вольнай.

Галоўны персанаж карціны — жанчына, сімвал Беларусі, што пакутуе ад камуністычнага мінулага і дыктатарскай сучаснасці.

У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную Алесю Пушкіну
Алесь Пушкін. Карціна свабоды. Фота: Reform.by

26 жніўня 2016 года ў Познані адкрылася выстава пад назвай «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін», на якой мастак паказаў і партрэты серыі “Беларускі Рэзыстанс”, якіх ён не мог выставіць у Беларусі, і «Карціну свабоды», якая пасля выставы ў Беларусь не вярнулася. Алесь заявіў, што гэта можа адбыцца толькі пасля звяржэння рэжыму Лукашэнкі.

У рэшце рэшт карціна трапіла ў «Замак Уяздоўскі», дзе ў 2021 годзе была паказана на выставе «Палітычнае мастацтва».

У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную Алесю Пушкіну
Відэа на выставе Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by

Цяпер дырэкцыя «Замка» арганізавала спецыяльны паказ, дзе можна ўбачыць гэтую манументальную карціну, а таксама дакументальнае кіно, на якім паказваецца фрагмент працэсу стварэння палатна.

У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную Алесю Пушкіну
Экспазіцыя Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by

Таксама ў экспазіцыю ўвайшла дошка памяці з чорнымі стыкерамі, на якіх ахвотныя маглі нешта напісаць.

У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва "Уяздоўскі замак" стварылі міні-экспазіцыю, прысвечаную Алесю Пушкіну
Фрагмент экспазіцыі Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by

Нагадаем, што Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. Мастак быў асуджаны на пяць гадоў зняволення за партрэт Яўгена Жыхара з серыі «Беларускі Рэзыстанс» і за паўтор знакамітага перформансу «Падарунак прэзідэнту» на кіеўскай выставе «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасць, супраціў» у 2021 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: