Навукова-папулярнае выданне «Беларуская мова ад А да Я» — сярод найбольш запатрабаваных выданняў у кнігарні «Акадэмкніга».
Пра гэта паведамляецца на старонцы кнігарні ў сацсетках.
«Беларуская мова ад А да Я» – навукова-папулярнае выданне аўтарства Ігара Капылова, Алены Лапцёнак і Наталлі Паляшчук з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Кніга выйшла напрыканцы 2024 года.
У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
Навукоўцы выкарысталі некалькі прыёмаў, каб зрабіць выданне цікавым і карысным для розных катэгорый чытачоў, у тым ліку для дзяцей. Адзін з іх — размяшчэнне інфармацыі ў алфавітным парадку.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram